Краіны Восі
Выгляд
Краіны нацысцкага блёку, краіны «восі» (паводле тэрміну «вось (Эўропы) Бэрлін — Рым»[1], таксама «вось Рым — Бэрлін — Токіё»), гітлераўская кааліцыя — агрэсіўны ваенны саюз Нямеччыны, Італіі, Японіі і іншых дзяржаваў, якому супрацьстаялі падчас Другой сусьветнай вайны краіны антыгітлераўскай кааліцыі.
Союз краін «восі» першапачаткова быў заснаваны на нямецка-японска-італьянска-гішпанскім Антыкамінтэраўскім пакце і нямецка-італьянскім «Стальным пакце», а цалкам аформіўся 27 верасьня 1940 году, калі Нямеччына, Італія і Японія падпісалі Траісты пакт аб разьмяжоўваньні зонаў уплыву пры ўсталяваньні «новага парадку» і ваеннай узаемадапамозе.
Поўны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трэці Райх з 1 верасьня 1939 году;
Італія з 1 верасьня 1939 году да 8 верасьня 1943 году, Італьянская сацыяльная рэспубліка з 23 верасьня 1943 году
Японская імпэрыя з 25 кастрычніка 1939 году.
Вугоршчына с 20 лістапада 1940 году — уключаючы большую частку Трансыльваніі і Ваяводзіну;
Фінляндыя з 25 чэрвеня 1941 году да 19 верасьня 1944 году — уключаючы Пэтсамо і
Карэлію (з восені 1941 году);
Румынія з 20 лістапада 1940 году да 23 жніўня 1944 году;
Баўгарыя з 1 сакавіка 1941 году да 9 верасьня 1944 году;
Югаславія з 25 сакавіка 1941 году да 27 сакавіка 1941 году;
Тайлянд са студзеня 1942 году па верасень 1945 году.
Ірак
Дзяржавы-калябаранты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Францыя (рэжым Вішы, 1940—1944);
Нарвэгія (рэжым Квісьлінга);
Нідэрлянды (рэжым Мюсэрта)
Сэрбія — гл. ніжэй
Харватыя з 15 чэрвеня 1941 году — уключаючы Славонію і Босьнію і Герцагавіну;
Першая Славацкая Рэспубліка з 1 верасьня 1939 году па верасень 1944 году;
Марыянэткавыя дзяржавы на тэрыторыях, захопленых Японіяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маньчжоў-го з 27 верасьня 1940 году;
Мэнцзян (Унутраная Манголія) з 27 верасьня 1940 году;
Цэнтральны ўрад Кітайскай рэспублікі з 29 сакавіка 1941 году;
Дзяржава Бірма з 1 жніўня 1943 году;
Філіпіны: з 1942 году;
Віетнам з 11 сакавіка 1945 году да 23 жніўня 1945 году;
Камбоджа з 9 сакавіка 1945 году да 15 красавіка 1945 году
Лаос з 1944 да 1945 года;
Азад Хінд (1943—1945);
Марыянэткавыя дзяржавы на тэрыторыях, захопленых Італіяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбанія з 1 лістапада 1936 году да 8 верасьня 1943 году;
Чарнагорыя (Рэжым С. Дрлевіча), фармальна з 12 ліпеня 1941 году да 8 верасьня 1943 году, фактычна — некалькі тыдняў у 1941 годзе;
Акупаваныя і анэксаваныя Трэцім Райхам тэрыторыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Остмарк (Аўстрыя);
Вэстмарк (Саарская вобласьць)
Польшча:
Часткі былой Чэхаславаччыны:
Пратэктарат Багеміі і Маравіі з 15 сакавіка 1939 году;
Судэтэнлянд (Судэцкая вобласьць);
Люксэмбург;
Данія;
- Нармандзкія астравы;
Бэльгія (генэрал-губэрнатар Фалькэнхаўзэн).
Францыя (акупаваныя землі, уключаючы Эльзас і Лятарынгію);
Рэспубліка Сало з 23 верасьня 1943 году;
Часткі былой Югаславіі:
Сэрбія (уключаючы Банат) — марыянэткавы рэжым Недзіча з 1 верасьня 1941 году;
- Ніжняя Карынтыя і Ніжняя Штырыя;
Славенскае дамабранства (да 1943 году падпарадкоўваліся Італіі, затым Нямеччыне)
- Рэспубліка Локаць;
- Усходнія райхскамісарыяты:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Артыкул «Вось Бэрлін — Рым» у БСЭ.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Axis Alliance (анг.)